ЕЗ абяцае цяжкія наступствы за затрыманне Эвеліны Шульц
Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Еўразвязу ў знешнепалітычных пытаннях Петэр Стана.
Artykuł ЕЗ абяцае цяжкія наступствы за затрыманне Эвеліны Шульц pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Затрыманне ў Менску дыпламаткі ЕЗ Эвеліны Шульц будзе мець вельмі цяжкія наступствы. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Еўразвязу ў знешнепалітычных пытаннях Петэр Стана.
Паводле яго, тое, што адбылося, добра паказвае сутнасць рэжыму ў Беларусі. З аднаго боку, гавораць пра амністыю, з другога — праходзяць палітычныя працэсы за зачыненымі дзвярыма. «А затым яны адважваюцца на недапушчальны і вельмі небяспечны крок па затрыманні дыпламаткі», — заявіў Стана. Ён заўважыў, што гэта ўжо другі выпадак затрымання еўрапейскага дыпламата. « Інцыдэнт будзе мець вельмі цяжкія наступствы. Мы дакладна далі зразумець, што падобнае непрымальна і больш не павінна паўтарацца», – падкрэсліў Стана.
Artykuł ЕЗ абяцае цяжкія наступствы за затрыманне Эвеліны Шульц pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.