Батумі: дыскусійны клуб на пляцоўцы «АБФ ў Грузіі»
Тэмаю першай дыскусіі сталі мінусы і плюсы жыцця людзей, што пераехалі жыць у Грузію.
Artykuł Батумі: дыскусійны клуб на пляцоўцы «АБФ ў Грузіі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У грузінскім Батумі распачаў сваю працу дускусійны клуб, які адчыніўся ў памяшканні грамадскай ініцыятывы «Актыўным быць файна».
Тэмаю першай дыскусіі сталі мінусы і плюсы жыцця людзей, што пераехалі жыць у Грузію. Пра дыскусійны клуб распавядае Вольга, каардынатарка праекту «Актыўным быць файна» у Грузіі:
– Адна з нашых удзельніц шведскіх гурткоў Вольга праявіла ініцыятыву зрабіць дыскусійны клуб. Гэта ў яе атрымалася. Людзі прыйшлі, агучылі тое, што іх бянтэжыць. Знайшлі нейкія плюсы, мінусы ў адаптацыі і шляхі для таго, каб адаптацыя прайшла лягчэй. І Вольга вырашыла рабіць такі дыскусійны клуб на пастаяннай аснове.
Па словах Вольгі, у Батумі на базе ініцыятывы «Актыўным быць файна» ужо дзейнічае вялікая колькасць розных гурткоў:
-Зараз у нас ёсць марскі гурток, музычны гурток, творчы гурток. У асноўным прыходзяць беларусы. Зараз шмат і рускіх.
Грамадская ініцыятыва «Актыўным быць файна» раней дзейнічала ў розных гарадах Беларусі, а цяпер актывісты гэтай арганізацыі працуюць як у Грузіі, так і ў Літве, Малдове ды Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Батумі: дыскусійны клуб на пляцоўцы «АБФ ў Грузіі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.