Сяргей Вязовіч: МАЗа не будзе на „Дакары”
“ Ад нас нават не прымаюць заяўку на ўдзел. Мы зрабілі запыт, але адказу арганізатараў яшчэ не атрымалі», - распавёў Вязовіч.
Artykuł Сяргей Вязовіч: МАЗа не будзе на „Дакары” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Кіраўнік і пілот „МАЗ-СПОРТаўта” Сяргей Вязовіч распавёў, што беларуская каманда, хутчэй за ўсё, не прыме ўдзел у „Дакары”-2023.
“Ніхто не здымаў з нас санкцыяў як з прадпрыемства МАЗ. Усё як у мінулым годзе. Аб падпісанні паперак нават не даходзіць гаворкі. Ад нас нават не прымаюць заяўку на ўдзел. Мы зрабілі запыт, але адказу арганізатараў яшчэ не атрымалі», – распавёў Вязовіч.
„Дакар” адбудзецца з 31 снежня па 15 студзеня ў Саудаўскай Аравіі.
ІБУ на кангрэсе ў верасні адхіліць расейцаў і беларусаў ад Кубка свету
Міжнародны саюз біятланістаў адхіліць расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад Кубка свету-2022/23 па біятлоне. Пра гэта паведамляе шведскае выданне SVT. Чакаецца, што адпаведнае рашэнне ІБУ прыме на паседжанні кангрэса арганізацыі. Мерапрыемства пройдзе з 15 да 18 верасня. ІБУ адхіліў беларусаў і расейцаў ад усіх міжнародных спаборніцтваў пад эгідай арганізацыі ў сакавіку 2022 года.
Гендырэктар „Менск-Арэны” Пракаповіч выбраны старшынём федэрацыі настольнага тэніса
У Менску прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя федэрацыі настольнага тэніса. На ёй абралі новага старшыню. Ім стаў генеральны дырэктар „Менск-Арэны” Аляксей Пракаповіч. Функцыянер скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту, Акадэмію кіравання. Раней ён узначальваў РЦАП па настольным тэнісе, працаваў начальнікам упраўлення фізкультуры, спорту і турызму Менгарвыканкама, гендырэктарам „Чыжоўка-Арэны”.
Клімовіч, Кузьмін і Салаўёў выкліканы ў лагеры навічкоў клубаў НХЛ
Тры маладыя беларусы выкліканы ў кэмпы навічкоў клубаў НХЛ. Абаронца Дзмітрый Кузьмін выкліканы ў лагер «Вініпег», Ілля Салаўёў – у «Калгары», а форвард Даніла Клімовіч – у лагер «Ванкувера». У мінулым сезоне Кузьмін гуляў у хакейнай лізе Антарыё за «Флінт». Ілля Салаўёў выступаў за «Стоктон Хіт» у АХЛ. Даніла Клімовіч таксама правёў сезон у АХЛ у складзе «Абатсфарда».
Дзеян Бадзірога стаў прэзідэнтам Еўралігі
Еўраліга абвясціла пра змены ў вышэйшым кіраўніцтве. Трохразовы чэмпіён Еўралігі, знакаміты сербскі баскетбаліст і функцыянер Дзеян Бадзірога прызначаны на пасаду прэзідэнта лігі, а таксама будзе выконваць абавязкі дырэктара. Заснавальнік Еўралігі Жордзі Бертамеў сышоў з пасады прэзідэнта пасля 22 гадоў на чале лігі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сяргей Вязовіч: МАЗа не будзе на „Дакары” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.