Творчы вечар Галіны Угначовай адкрые новы сезон у Магілёўскім драмтэатры
На вечары Галіны Угначовай гледачоў чакае жывая музыка, імправізацыя і нечаканыя сюрпрызы. На сцэне разыграюць эпізоды з сыграных актрысай спектакляў, а гісторыя тэатра будзе расказана праз прызму яе творчасці.