Юныя хакеісты Гомельскай і Бранскай абласцей сустрэнуцца на лёдзе ў гонар Дня народнага адзінства
Турнірныя сустрэчы адбудуцца ў Лядовым палацы. На адну з буйнейшых у краіне пляцовак выйдуць беларускія і расійскія юніёры 2005-2006 гадоў нараджэння. Свой узровень на дружалюбных стартах прадэманструюць тры каманды.