«Перамога Ўкраіны можа адчыніць вакно магчымасьцяў для пераменаў у Беларусі», — Ціханоўская — дыпляматам
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская правяла брыфінг для дыпляматаў 25 краінаў, паведамляе яе прэс-служба. Сустрэча адбылася ў чэскім пасольстве ў Вільні, паколькі Чэхія старшынюе ў Радзе ЭЗ.