Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе ў Беластоку альбом «Вецер»
Ужо праз гадзіну ў Беластоку ў кавярні «Лялькі», што па вуліцы Каліноўскага 1, адбудзецца канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.
Artykuł Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе ў Беластоку альбом «Вецер» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння, 15 верасня, ў Беластоку адбудзецца сольны канцэрт беларускага музыкі Зміцера Вайцюшкевіча. Артыст прэзентуе акустычны варыянт свайго новага альбому «Вецер», а таксама выканае свае самыя вядомыя і любімыя слухачамі кампазіцыі. Такім чынам Зміцер Вайцюшкевіч распачынае новы сезон канцэртаў беларускіх музыкаў у Беластоку і на Падляшшы, гаворыць у запрашэнні арганізатар канцэрту, кіраўнік фундацыі Тутака – Павел Станкевіч.
– Пачынаецца восень, зараз таксама будзе фестываль „Бардаўская восень”, які ў гэтым годзе ладзіць Фонд „Тутака”. Мне падаецца, што канцэрт ва ўтульная кавярні „Лялькі” – гэта дорбры пачатак восені і падрыхтоўка да „Бардаўскай восені”. Запрашаю ўсіх 15 верасня а 18 у кваярню „Лялькі”.
І так, ужо праз гадзіну ў Беластоку ў кавярні «Лялькі», што па вуліцы Каліноўскага 1, адбудзецца канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча. Запрашаем!
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе ў Беластоку альбом «Вецер» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.