Кіеўлянка: Трошкі балюча, але наогул ваш народ не вінаваты
Да беларусаў украінцы цяпер ставяцца лаяльна.
Artykuł Кіеўлянка: Трошкі балюча, але наогул ваш народ не вінаваты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Да беларусаў украінцы цяпер ставяцца лаяльна. Яны разумеюць, у якіх цяжкіх абставінах жыве шэраговы беларускі народ і хто вінаваты ў тым, што ракеты нясуць смерць з тэрыторыі Беларусі, кажа кіеўлянка Ніна Тарасенка:
– Бо мы ведаем праўду, ведаем, як вас выкарыстоўваюць, як вы стараліся, выходзілі на маршы ў 2020-м годзе, мы ўсё гэты цэнім і так далей. Так, трошкі балюча, але наогул ваш народ не вінаваты, віна таго, хто сядзіць на чале, гэтага прусака. А так не крыўдзімся.
Паводле Ніны Тарасенка, Бог даў як украінцам, так і беларусам усё: багатую прыроду, працавітыя рукі, добрыя сэрцы, але д’ябал не драмаў: прыслаў Лукашэнку і Пуціна.
Artykuł Кіеўлянка: Трошкі балюча, але наогул ваш народ не вінаваты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.