Юры Фельштынскі: Пуцін можа выкарыстаць Беларусь для нанясення ядзернага ўдара па Ўкраіне і Еўропе
Але наўрад ці Лукашэнка будзе вызначаць, калі Маскве пачынаць ядзерную вайну.
Artykuł Юры Фельштынскі: Пуцін можа выкарыстаць Беларусь для нанясення ядзернага ўдара па Ўкраіне і Еўропе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Падчас анлайн-дыскусіі пра перспектывы рэжыму Пуціна і Расеі, мажлівае выйсце для ўсяго еўрапейскага рэгіёну ў справе заканчэння вайны ва Украіне і расстаноўкі глабальных сіл, агучыў расейска-амерыканскі гісторык Юры Фельштынскі:
– Захад і Украіна пры дапамозе Захаду абавязаны ў прэвентыўным фармаце нанесці паразу Беларусі і змяніць рэжым у Беларусі. Вяртанне Беларусі ў Еўропу было б вельмі карысным. Лукашэнка – дыктатар, зняццё Лукашэнкі безумоўна прывядзе да таго, што Беларусь праз 15 хвілін пасля гэтага стане абсалютна вольнай краінай, таму што мы ведаем, што ў Беларусі, у адрозненні ад Расеі, усё насельніцтва супраць Лукашэнкі.
На думку экспертаў, Расея трымае «ядзерны парасон» над Беларуссю з тэрыторыі Расеі, але наўрад ці Лукашэнка будзе вызначаць, калі Маскве пачынаць ядзерную вайну. Галоўны фактар ацэнак ядзернай пагрозы зараз: ці перарасце вайна ва Ўкраіне у паўнавартасную вайну Расеі з НАТО.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Юры Фельштынскі: Пуцін можа выкарыстаць Беларусь для нанясення ядзернага ўдара па Ўкраіне і Еўропе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.