У Эўразьвяз пасьля пратэстаў 2020 году пераехала больш за 2000 кампаніяў зь беларускім капіталам. Многія зусім пакінулі Беларусь
Беларускія кампаніі надалей выводзяць з краіны свой капітал, супрацоўнікаў і прадукт. У адной Польшчы за апошнія два гады беларусы адкрылі больш за паўтары тысячы кампаніяў. Прычым толькі за сёлетні чэрвень у суседняй краіне зьявілiся 254 такія бізнэсы.