У Беларусі высадзяць больш за 143 тыс. дрэў у час месячніка па азеляненні
У Беларусі з 17 верасня стартуе месячнік па азеляненні. Спецыялісты сістэмы прыродаахоўнага ведамства пракансультуюць аб правілах удзелу і разам з зацікаўленымі службамі арганізуюць пасадкі драўнінна-хмызняковай расліннасці на землях агульнага карыстання населеных пунктаў.