17 верасня велаэкскурсія па беларускіх мясцінах Варшавы
Экскурсія пачнецца ў 11:00 і працягнецца 3 гадзіны.
Artykuł 17 верасня велаэкскурсія па беларускіх мясцінах Варшавы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Варшаве ў суботу, 17 верасня, пройдзе велаэкскурсія па мясцовых беларускіх мясцінах. Ладзіць яе беларускі краязнаўца, гід-перакладчык Раман Абрамчук у рамках праекту “Тр-тр-трэвэл”.
“Падчас экскурсіі мы пазнёмімся з мясцінамі, звязанымі з Беларуссю і нашымі продкамі. Убачым палацы магнатаў ВКЛ. Даведаемся адрасы пражывання і дзейнасці знакамітых беларусаў. Натхнімся помнікамі славутым землякам, якіх палякі шануюць як нацыянальных герояў”, – расказвае Раман Абрамчук і тлумачыць, за што асабліва шануе мясцовыя лакацыі і традыцыі.
– Мне падабаецца тое, што тут шмат зеляніны, вельмі шмат паркаў і садзяць новыя і новыя дрэвы – гэта крута. Мне падабаецца іх любоў да гістарычнай памяці, што тут кожная маленькая падзея – гістарычны эпізод увекавечаны. Або на дзяржаўным узроўні, або на местачковым, або проста грамадскасцю, або асобным чалавекам увекавечаны. І гэтая памяць яна жыве, гэта сувязь непарыўная, гэта тое, чаму мы мусцім навучыцца.
Экскурсія пачнецца ў 11:00 і працягнецца 3 гадзіны. Удзел у ёй бясплатны, але ахвяраванні на развіццё праекта вітаюцца. Запісацца на падарожжа можна пад апошняй публікацыяй у адным з каналаў: Тэлеграм альбо Інстаграм.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 17 верасня велаэкскурсія па беларускіх мясцінах Варшавы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.