На Харкаўшчыне знайшлі 10 катоўняў, створаных вайскоўцамі РФ
Пра гэта паведаміў на брыфінгу кіраўнік Нацпаліцыі Украіны (НПУ) Ігар Кліменка.
Artykuł На Харкаўшчыне знайшлі 10 катоўняў, створаных вайскоўцамі РФ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На дэакупаванай тэрыторыі Харкаўскай вобласці ўкраінскія следчыя знайшлі 10 катоўняў, уладкаваных расейскімі вайскоўцамі, паведаміў на брыфінгу кіраўнік Нацпаліцыі Украіны (НПУ) Ігар Кліменка.
Адна з катоўняў, паводле слоў Кліменкі, была ўладкаваная ў Балаклеі, у аддзяленні паліцыі. Там у камерах утрымлівалі каля 40 людзей, арыенціровачна яны прабылі там да 48 дзён. Другую катоўню расейскія вайскоўцы ўладкавалі ў памяшканні гарадской друкарні.
„Былі катаванні — бачылі на руках у людзей сляды ад электрычных аголеных правадоў, па якіх пускалі ток, калі дапытвалі. Былі знойдзеныя малаткі і петлі. Цяпер праводзім следчыя дзеянні”, — заявіў ён. Кліменка таксама расказаў яшчэ пра шэсць катоўняў, якія паліцэйскія выявілі ў Ізюме. Паводле яго слоў, ужо ўсталяваныя падраздзяленні войска Расеі, якія займаліся катаваннямі: гэта АМАП з Тальяці, падраздзяленні Расгвардыі, ФСБ і вайскоўцы так званай „ЛНР”.
Кіраўнік НПУ паведаміў, што сярод тых, каго катавалі, выявілі замежных грамадзян. Імі апынуліся сямёра студэнтаў са Шры-Ланкі, якія вучыліся ў медыцынскім каледжы.
Artykuł На Харкаўшчыне знайшлі 10 катоўняў, створаных вайскоўцамі РФ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.