У Сталіна атрымалася, у Пуціна і Лукашэнкі — не. Чаму ня даў выніку правераны сцэнар анэксіі пад выглядам «вызваленчага паходу»
Сталінскі «вызваленчы паход» 1939 году — гэта той ідэальны сцэнар амаль бяскроўнай анэксіі чужых тэрыторыяў, які Пуцін пры саўдзеле і спрыяньні Лукашэнкі плянаваў ажыцьцявіць у лютым 2022-га. Разьлік быў на тое, што гісторыя паўторыцца. Не паўтарылася...