Запарожская АЭС зноў падключана да ўкраінскай энергасеткі
Яе апошні працуючы рэактар быў спынены 11 верасня.
Artykuł Запарожская АЭС зноў падключана да ўкраінскай энергасеткі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Запарожская АЭС Украіны зноў атрымлівае электраэнергію напрамую з нацыянальнай сеткі пасля таго, як інжынеры адрамантавалі адну з 4 асноўных знешніх ліній электраперадач, пашкоджаных падчас вайны, паведамляе МАГАТЭ.
Адноўленая лінія 750 кілавольт (кВ) зараз забяспечвае найбуйнейшую ў Еўропе АЭС. Яе апошні працуючы рэактар быў спынены 11 верасня.
Лінія 750 кВ была адноўлена ў той жа дзень, калі ўкраінскі аператар „Энергаатам” паведаміў, што даставіў запасныя часткі для рамонту ліній электраперадач ЗАЭС, а таксама дадатковыя запасы паліва для аварыйных дызельных генератараў станцыі, якія могуць выкарыстоўвацца ў якасці рэзервовай крыніцы электраэнергіі. Гэтыя пастаўкі запчастак і паліва былі пацверджаны экспертамі МАГАТЭ на пляцоўцы. ЗАЭС утрымліваецца расейскімі войскамі, але працягвае эксплуатавацца ўкраінскім персаналам.
Надзейнае электразабеспячэнне ад сеткі па-за межамі пляцоўкі і сістэмы рэзервовага электразабеспячэння неабходны для забеспячэння ядзернай бяспекі і прадухілення ядзернай аварыі, нават калі рэактары больш не працуюць. Гэтае патрабаванне ўваходзіць у лік сямі слупоў ядзернай бяспекі, якія абазначыў гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Марыяна Гросі.
Artykuł Запарожская АЭС зноў падключана да ўкраінскай энергасеткі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.