На будоўлі ў цэнтры Гародні знайшлі рэчы XV стагоддзя
На працягу тыдня на тэрыторыі каля дома Мураўёва на плошчы Савецкай ў цэнтры Гародні актыўна капалі катлаван
Artykuł На будоўлі ў цэнтры Гародні знайшлі рэчы XV стагоддзя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На будоўлі ў цэнтры Гародні знайшлі рэчы XV стагоддзя — будуць праводзіць раскопкі – паведамляе “Будзьма”.
На працягу тыдня на тэрыторыі каля дома Мураўёва на плошчы Савецкай ў цэнтры Гародні актыўна капалі катлаван, тут плануюць пабудаваць копію страчанага дома Лапіных канца XIX стагоддзя. На будаўнічай пляцоўцы вырашылі правесці археалагічныя раскопкі з-за знойдзеных падчас работ прадметаў, якія, як мяркуецца, адносяцца да XV стагоддзя.
Да гэтага часу земляныя работы на аб’екце праходзілі ў рэжыме археалагічнага нагляду. Гэты факт выклікаў незадаволенасць і трывогі ў грамадскасці, шмат хто выказваўся за неабходнасць праводзіць археалагічныя раскопкі на ўсім аб’екце.
Artykuł На будоўлі ў цэнтры Гародні знайшлі рэчы XV стагоддзя pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.