У Беларусі зноў абнавілі базу „дармаедаў”
У яе патрапілі тыя, хто не змог пацвердзіць занятасць за другі квартал.
Artykuł У Беларусі зноў абнавілі базу „дармаедаў” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У яе патрапілі тыя, хто не змог пацвердзіць занятасць за другі квартал.
„Дармаедам”, у якіх ёсць ва ўласнасці жыллё, будуць выстаўляць поўныя тарыфы за газазабеспячэнне, ацяпленне і гарачую ваду, піша zerkalo.io. З тых, хто апынуўся ў базе і ў каго ёсць ва ўласнасці жыллё, будуць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах спаганяць аплату за газазабеспячэнне, ацяпленне і гарачую ваду. Асабліва адчувальнымі будуць рахункі за апошнія дзве паслугі, для „дармаедаў” яны вырастуць прыкладна ў 5 разоў.
Улады ў сакавіку гэтага года ўвялі істотныя змены ў „дармаедскім” дэкрэце. Адна з асноўных змен – праца ці вучоба за мяжой зараз не разглядаецца як падстава, каб не плаціць „дармаедскую” жыроўку.
Artykuł У Беларусі зноў абнавілі базу „дармаедаў” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.