Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Агляд прэсы: ідэальны васал

ЗША павінны прыцягнуць да адказнасці беларускіх парушальнікаў правоў чалавека. Якая сітуацыя ў Еўразвязе? Венгрыя робіць больш жорсткімі правілы для аборту. У Румыніі адбыўся фінансавы крах авіякампаніі Blue Air.

Artykuł Агляд прэсы: ідэальны васал pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

ЗША павінны прыцягнуць да адказнасці беларускіх парушальнікаў правоў чалавека. Якая сітуацыя ў Еўразвязе? Венгрыя робіць больш жорсткімі правілы для аборту. У Румыніі адбыўся фінансавы крах авіякампаніі Blue Air. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

„Днямі ў Беларусі былі прысуджаныя да драконаўскіх турэмных тэрмінаў студэнты і журналісты за назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі і іншымі мірнымі мерапрыемствамі. Гэтыя дзеянні апраўдваюць санкцыі Злучаных Штатаў у дачыненні да пракурораў і суддзяў, якія танчаць пад дудку дыктатара Аляксандра Лукашэнкі”, – піша амерыканскае выданне Washington Examiner.

„6-га верасня суддзя Менскага гарадскога суда Сяргей Хрыпач прысудзіў 27-гадовую Марфу Рабкову да 15 гадоў пазбаўлення волі паводле дзясятка сфабрыкаваных пракурорам Раманам Бізюком абвінавачанняў. Сярод іх «распальванне сацыяльнай варожасці ў адносінах да ўлады» і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Яшчэ адзін сябра «Вясны» Андрэй Чапюк на гэтым жа працэсе быў асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі. Яшчэ восем чалавек атрымалі мякчэйшыя прысуды. Назіральніцу ад «Вясны», журналістку Насту Лойку, якая прыйшла на абвяшчэнне прысуду, каб паведаміць пра вынікі суда, затрымалі ў зале суда. Сябры «Вясны» падвяргаліся пераследу і затрыманням, у іх дамах рабіліся ператрусы з моманту заснавання цэнтра ў 1996 годзе. Толькі ў 2021 годзе ў Беларусі было закрыта больш за 275 праваабарончых арганізацый. У студзені гэтага года ў Крымінальны кодэкс была ўнесена папраўка, якая крыміналізавала любую незарэгістраваную праваабарончую дзейнасць. Дакладная колькасць палітычных зняволеных у Беларусі невядомая, але лічыцца, што гэта значна больш за тысячу. Відавочна, што ЗША павінны прыцягнуць да адказнасці тых беларускіх чыноўнікаў, якія вырашылі служыць несправядлівасці”, – заклікае амерыканскае выданне.

„Расея пайшла ў атаку на еўрапейскую сістэму каштоўнасцяў, але Еўразвяз агульнымі намаганнямі дасць адпор гэтаму нападу”, – пад такой заявай фон дэр Ляен зараз жыве Еўропа. Прэса разважае пра тое, да чаго варта рыхтавацца еўрапейцам.

„Мы сапраўды павінны былі прыслухацца да трывожных галасоў, якія гучалі ўнутры нашага саюза – у Польшчы, у краінах Балтыі і ва ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропе”, – адзначае балгарскі партал Club Z.

„Будучы немкай, фон дэр Ляен не павінна была забываць пра Берлінскую сцяну і пра тое, што любы, хто асмельваўся збегчы з ГДР у ФРГ, мог быць пакараны. Берлінская сцяна – справа рук СССР. Фон дэр Ляен таксама не павінна была забывацца пра тое, як у 1939 годзе СССР падпісаў пакты «пра ўзаемадапамогу» з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй. За гэтым ўслед рушыў увод савецкіх войскаў, пазачарговыя парламенцкія выбары ва ўсіх трох краінах, перамога камуністычных партый, і ўсталяванне Літоўскай, Латвійскай і Эстонскай Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. І ўсё гэта, зразумела, «па волі народа”, – піша балгарскае выданне.

У Венгрыі ўведзена новае правіла датычна аборту: перад тым як падаць заяву на перапыненне цяжарнасці, падчас прыёму ў гінеколага жанчыны павінны будуць праслухаць біццё сэрца эмбрыёна. Гэта робіцца для таго, каб „недвухсэнсоўна давесці да іх ведама наяўнасць у эмбрыёна жыццёвых функцый”. У венгерскіх СМІ гучаць як рэзкая крытыка, так і гучныя апладысменты.

„Гэта новае прадпісанне – бессэнсоўна і зневажальна для жанчыны», – падкрэслівае венгерская газета Népszava. – „Ператвараць гэтую працэдуру ва ўмову, без якой нельга ажыццявіць аборт, – гэта цяжкі эмацыйны шантаж і ў той жа самы час – паказная мера, пазбаўленая якога-небудзь сэнсу. Адзіная мэта гэтага ўказа, падпісанага міністрам унутраных спраў, заключаецца ў тым, каб у выніку аднавіць уладу дзяржавы над целам жанчыны”.

А вось праўрадавая газета Magyar Nemzet вітае рашэнне ўладаў.

„Указ аб сэрцабіцці” – гэта маленькая перамога прыхільнікаў жыцця над культам смерці. З гэтага часу ва ўсіх прыхільнікаў абароны жыцця з’яўляюцца важкія падставы спадзявацца на тое, што колькасць „фетацыдаў” будзе і далей зніжацца”, – адзначае венгерскае выданне.

Румынская авіякампанія Blue Air часова прыпыніла сваю працу, што непасрэдна закранула дзясяткі тысяч пасажыраў па ўсёй Еўропе. Працэдура банкруцтва авіякампаніі цягнулася з ліпеня 2020 года, а за апошні час назапасіліся праблемы і скандалы, звязаныя з непавяртаннем квіткоў у выпадку адмены рэйсаў і неаплачанымі сертыфікатамі на выкіды СО2. Румынская прэса жорстка крытыкуе кіраўніцтва авіякампаніі і дзяржаўныя структуры. Румынская газета Ziarul Financiar разважае пра неплацежаздольнасць дзяржаўнага кантролю.

„У выпадку з Blue Air у румынскай падатковай не было часу нават зірнуць на прадпрыемства, перш чым яно збяднела. Толькі так можна растлумачыць, чаму авіякампанія працавала па перадаплаце, а зараз не ў стане ажыццяўляць якія б там ні было выплаты. Значэнне меў толькі прыбытак акцыянераў, а кліенты існавалі толькі на паперы. Румынская дзяржава, якая, як вядома, заўсёды «не спіць», проста не навучылася абараняць сваіх грамадзян, як быццам не ў гэтым складаецца яго задача. Нас бы не здзівіла, калі б у найбліжэйшай будучыні наша дзяржава дазволіла акцыянерам Blue Air перайсці ў новую фірму, і пры гэтым пакінуць з носам усіх пасажыраў, а разам і самую сябе”, – падкрэслівае румынскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Агляд прэсы: ідэальны васал pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Акция «Лес будущего» стартует в Подмосковье 18 мая

Мининвест Подмосковья и Циан заключили соглашение о сотрудничестве

В Королеве прошла встреча с жителями МКД по проспекту Космонавтов

На востоке Москвы восьмиклассник выстрелил с балкона в школьника и попал ему в бедро

Музыкальные новости

В Костроме сотрудники Росгвардии обеспечат общественную безопасность во время проведения футбольного матча между командами "Спартак" Кострома - "Динамо" Брянск

Мультфильм «Пушистый вояж» выйдет в прокат при поддержке Детского радио

Глава Центробанка РФ: "Я вижу в ЦФА большой потенциал"

Инсайты, стратегии и нетворкинг для профессионалов: 21 июня пройдет ежегодный форум «Спорт и Бизнес»

Новости России

Сергей Горошко о свете и тьме в творчестве, жизни на два города и съемках во Вьетнаме

Стало известно, какие блюда подавали делегации Путина в Пекине

Еще 110 врачей получили земельные участки в Подмосковье

Странный акцент и 14-летняя русская жена: почему маршала Тито называли агентом Кремля

Экология в России и мире

Пермский край, Суксунский район

Показ Academy Kaurtseva Fashion Day III 24

Делаем образ стильным при помощи одной яркой детали

Семьи со всего Уральского федерального округа приняли участие в конкурсе «Это у нас семейное»

Спорт в России и мире

Медведев рассказал, как ударился головой перед матчем с Уиллисом на Уимблдоне в 2016 году

Виктория Азаренко пробилась в четвертьфинал турнира WTA в Риме

Свёнтек прошла в полуфинал турнира WTA-1000 в Риме

Теннисист Медведев не смог выйти в четвертьфинал турнира серии «Мастерс» в Риме

Moscow.media

Более 1 млн проездов по трассе М-12 Восток совершили автомобилисты в майские праздники

Краски севера V

Смонтированы пролеты четырех мостов на трассе Дюртюли – Ачит в Пермском крае

Роботы-курьеры «Яндекса» будут доставлять заказы в ещё нескольких районах Москвы







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *