Лукашэнка пазбавіў званняў больш за 80 сілавікоў
Аляксандр Лукашэнка пазбавіў чарговую групу сілавікоў воінскіх і спецыяльных званняў, класных чыноў за апазіцыйную дзейнасць.
Artykuł Лукашэнка пазбавіў званняў больш за 80 сілавікоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аляксандр Лукашэнка пазбавіў чарговую групу сілавікоў воінскіх і спецыяльных званняў, класных чыноў за апазіцыйную дзейнасць. Падобны па змесце ўказ выдаваўся летась, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Усяго пад рэпрэсіі на гэты раз патрапілі больш за 80 чалавек. У іх ліку вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых структур, а таксама работнікі органаў пракуратуры, у тым ліку ў адстаўцы або запасе. Акрамя таго, ва ўказ уключаны былыя ваеннаслужачыя, якія цяпер прымаюць удзел ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыях іншых дзяржаў.
Па версіі ўлады, званняў іх пазбавілі за «здзяйсненне злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў і дыскрэдытуючых правін, несумяшчальных са статусам вайскоўца, работніка органаў пракуратуры».
Прэс-служба пералічвае правіннасці пазбаўленых званняў сілавікоў: „прыцягненне да ўстаноўленай законам адказнасці за наўмыснае разгалашэнне службовай таямніцы, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у тым ліку несанкцыянаваных мітынгах, абраза прадстаўнікоў улады, выступленне з заявамі экстрэмісцкага характару і іншыя”. Па сутнасці, гэта тыя самыя «палітычныя» артыкулы, па якіх пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе былі асуджаныя дзясяткі тысяч беларусаў, якія пратэставалі.
Artykuł Лукашэнка пазбавіў званняў больш за 80 сілавікоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.