8 гадоў калоніі прысудзілі палітвязню Алене Лазарчык
Алену Лазарчык затрымалі 30 снежня мінулага года, сёлета ў ліпені яе ўнеслі ў тэрарыстычны спіс КДБ.
Artykuł 8 гадоў калоніі прысудзілі палітвязню Алене Лазарчык pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Актывістцы „Еўрапейскай Беларусі” Алене Лазарчык прысудзілі 8 гадоў калоніі. Яна прызнаная вінаватай па чатырох артыкулах. Судовы працэс адбываўся ў закрытым рэжыме, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Алену Лазарчык затрымалі 30 снежня мінулага года, сёлета ў ліпені яе ўнеслі ў тэрарыстычны спіс КДБ.
Суд прызнаў актывістку вінаватай у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразе Лукашэнкі, распальванні варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фармавання.
У верасні 2020 года Лазарчык некалькі гадзін пратрымалі ў аддзяленні міліцыі. У гэты час яе сына забралі са школы ў прытулак. Вярнуць дзіця ўдалося праз два дні.
Artykuł 8 гадоў калоніі прысудзілі палітвязню Алене Лазарчык pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.