Мікалай Бушко: Царкоўная музыка Украіны зойме ганаровае месца на нашым фестывалі
41-ы Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі «Гайнаўка 2022» стартуе ў Беластоку ўжо 21 верасня ў канцэртным зале Падляшскай Оперы і Філармоніі.
Artykuł Мікалай Бушко: Царкоўная музыка Украіны зойме ганаровае месца на нашым фестывалі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
41-ы Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі «Гайнаўка 2022» стартуе ў Беластоку ўжо 21 верасня ў канцэртным зале Падляшскай Оперы і Філармоніі пры вуліцы Падлеснай. Сёлетні фестываль праходзіць пад лозунгам «Ад крыніц да сучаснасці».
РР: Пра фестываль, пра тое, чаго можам чакаць ад 41-га фестывалю гутарым сёння з ініцыятарам фестывалю і дырэктарм фестывалю Мікалаем Бушко. Інаўгурацыйны канцэрт адбудзецца пад лозунгам «Украіна і Польшча ў царкоўнай музыцы».
Мікалай Бушко: Гэта наш паклон да народа Украіны. Гэты канцэрт адмысловы, таму што яго праграму склаў выдатны польскі кампазітар на дзялянцы кампазіцый у царкоўнай музыцы Рамуальд Твардоўскі, ад многіх гадоў старшыня Фонду царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы, які ладзіць гэты фестываль. Там ёсць кампазіцыі, якія, на яго думку, выдатна рэпрэзентуюць Украіну, але ёсць таксама царкоўная музыка, якую напісалі польскія кампазітары.
Цалкам размова:
Пра фестываль з Госцем Рацыі размаўляла Валя Лаеўская.
Artykuł Мікалай Бушко: Царкоўная музыка Украіны зойме ганаровае месца на нашым фестывалі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.