Валер Арабейка: Чакаю Яну на волі!
Муж палітзняволенай па так званай «студэнцкай справе» Яны Арабейкі Валер каментуе інфармацыю па амністыі для «палітзняволеных», якая апошні месяц распаўсюджвае незалежнымі СМІ.
Artykuł Валер Арабейка: Чакаю Яну на волі! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Муж палітзняволенай па так званай «студэнцкай справе» Яны Арабейкі Валер каментуе інфармацыю па амністыі для «палітзняволеных», якая апошні месяц распаўсюджвае незалежнымі СМІ:
– Я не ведаю. Але, канешне, калі гэта будзе валявое рашэнне Лукашэнкі, то ніхто ў нікога пытацца асабліва не будзе, усіх проста пачнуць выпускаць. Так было ў 2011 годзе. Я гэта бачу неяк так. То бок, я не думаю, што гэта будзе арганізавана як амністыі, якія былі да гэтага, напрыклад, прымеркаваныя да 75-годдзя заканчэння вайны, да 75-годдзя вызвалення Беларусі. Я думаю, што будзе нейкая іншая працэдура.
Па словах Валеры, не толькі ён, але і людзі за кратамі не спадзяюцца на амністыю:
– Калі шчыра, то я асабліва не на што не спадзяюся, як зрэшты, людзі за кратамі, таксама. Таму што яны не ведаюць ніякай канрэтыкі. А пакуль няма ніякай канкрэтыкі, то казаць пра нешта рана.
РР: Скажыце, як у вас ідзе ліставанне з вашай жонкай?
– Нядаўна мы даслалі рэжымную пасылку, якая раз на тры месяцы дасылаецца, – 50 кілаграм. Лісты? Яна рэдка піша, я троху часцей. Таму што у іх там шмат працы, даволі шчыльны графік.
Жонцы Валеры Яне Арабейцы па 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь („Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”) прысудзілі 2,5 гады калоніі. Да выхада на «волю» ёй засталося крыху менш за 2,5 месяцы, і Валер спадзяецца хутка ўбачыць сваю жонку.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Валер Арабейка: Чакаю Яну на волі! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.