Дзень адчыненых дзвярэй у „Кузніцы”, прысвечаны святкаванню 102-й гадавіны бітвы на Нёмане
Польскія памежнікі анансавалі мерапрыемства як сямейнае свята з дэманстрацыяй аўтамабіляў і абсталявання, канцэртам, паказам навыкаў гадаванцаў кіналагічнай службы, гульнямі, конкурсамі і падарункамі для дзяцей.
Artykuł Дзень адчыненых дзвярэй у „Кузніцы”, прысвечаны святкаванню 102-й гадавіны бітвы на Нёмане pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У гэтую нядзелю, 25 верасня, на памежным пераходзе ў Кузніцы (з сумежнага боку ў Гарадзенскай вобласці пункт пропуску „Брузгі”) адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй, прысвечаны святкаванню 102-й гадавіны бітвы на Нёмане.
Доступ у пункт пропуску будзе адкрыты ўсяго адзін дзень і чакаюць там толькі жыхароў Польшчы. Польскія памежнікі анансавалі мерапрыемства як сямейнае свята з дэманстрацыяй аўтамабіляў і абсталявання, канцэртам, паказам навыкаў гадаванцаў кіналагічнай службы, гульнямі, конкурсамі і падарункамі для дзяцей.
Нагадаем, Польшча закрыла рух праз „Кузніцу” 9 лістапада, калі да пераходу з боку Гарадзенскага раёна падышлі тысячы мігрантаў. Памежны пераход „Кузніца” – „Брузгі”, дзе норма пропуску за суткі з’яўляецца самай вялікай на ўсіх напрамках беларуска-польскай мяжы, застаецца закрытым яшчэ на нявызначаны час.
Artykuł Дзень адчыненых дзвярэй у „Кузніцы”, прысвечаны святкаванню 102-й гадавіны бітвы на Нёмане pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.