Палітзьняволенай Алене Лазарчык, якая мае васьмігадовага сына, прысудзілі 8 гадоў калёніі
Магілёўскі абласны суд 19 верасьня прысудзіў актывістцы «Эўрапейскай Беларусі» Алене Лазарчык 8 гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў судзьдзя Павел Клімаў. Суд зрабілі закрытым, таму падрабязнасьці невядомыя.