У вёсцы Радзівілаўка, што на поўдні Падляшша, прайшло свята вёскі
Распачалося яно з традыцыйнага шпацыра ў народных строях пад гармонік ды скрыпку па вясковых вуліцах. Пасля чаго адбыўся канцэрт і пачастунак на пляцоўцы каля мясцовага Дома культуры.
Artykuł У вёсцы Радзівілаўка, што на поўдні Падляшша, прайшло свята вёскі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У вёсцы Радзівілаўка, што ў гміне Мельнік на Падляшшы, прайшло свята вёскі. Распачалося яно з традыцыйнага шпацыра ў народных строях пад гармонік ды скрыпку па вясковых вуліцах. Пасля чаго адбыўся канцэрт і пачастунак на пляцоўцы каля мясцовага Дома культуры.
Адна з арганізатарак свята, кіраўніца мясцовага фальклёрнага калектыву «Крынічанька» і суполкі вясковых гаспадынь – Барбара Коц цешыцца тым, што дзякуючы такім святам, хоць зрэдку, але культурнае жыццё вёскі ажывае.
– Я часам сумую па тых часах, калі ўсе мелі свае гаспадркі, калі сабе зробяць і ідуць да другога дапамагаць. І гэта было файна. Такія святы прыдаліся б сёння. Я вельмі люблю такія сустрэчы.
Акрамя мясцовых калектываў, якія ў Радзівілаўцы сабраў дырэктар Музея малой Айчыны Дарафей Фёнік, выступілі таксама, у тым ліку, і госці з Любушскага ваяводства – этнічныя выхадцы з беларускага Палесся і іх калектыў «Крынічанька».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У вёсцы Радзівілаўка, што на поўдні Падляшша, прайшло свята вёскі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.