Аляксандра Сасновіч узнялася на рэкорднае для сябе 29-е месца ў рэйтынгу ВТА
Да гэтага найлепшым вынікам Сасновіч быў 30-ы радок, які яна ўпершыню заняла ў верасні 2018 года.
Artykuł Аляксандра Сасновіч узнялася на рэкорднае для сябе 29-е месца ў рэйтынгу ВТА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларуска Аляксандра Сасновіч абнавіла асабісты рэкорд у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА). У абноўленай табліцы трэцяя ракетка Беларусі займае 29-е месца. Да гэтага найлепшым вынікам Сасновіч быў 30-ы радок, які яна ўпершыню заняла ў верасні 2018 года. У 28-гадовай Аляксандры чатыры фіналы на турнірах ВТА. Акрамя таго, беларуска выйграла 11 тытулаў на турнірах ІТФ.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Арына Сабаленка па-ранейшаму займае сёмае месца. А лідыруе полька Іга Свёнтэк.
Эвеліна Ласкевіч выйшла ў асноўную сетку турніру ІТФ у Сербіі
Эвеліна Ласкевіч (783 ВТА) выйшла ў аснову турніру ІТФ у Сербіі з прызавым фондам 60 тысяч даляраў. У фінальным раундзе кваліфікацыі 18-гадовая беларуска ў трох сэтах перамагла гаспадыню спаборніцтваў Мілу Машыч – 6:3, 3:6, 10:7.
Форвард зборнай Іспаніі Эрнангамес быў прызнаны найлепшым гульцом Еўрабаскета-2022
Форвард зборнай Іспаніі Хуанча Эрнангамес быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Еўропы па баскетболе-2022. У фінале турніру іспанцы перамаглі каманду Францыі (88:76). За 26 хвілін гульнявога часу Эрнангамес запісаў у свой актыў 27 ачкоў, 5 падбораў і 1 перахоп. Зборная Іспаніі чацвёрты раз у гісторыі выйграла чэмпіянат Еўропы, раней іспанцам удавалася стаць пераможцамі ў 2009, 2011 і 2015 гадах.
Карэра можа змяніць Алегры ў „Ювентусе”
Масіма Карэра можа ўзначаліць „Ювентус”, піша журналіст Антанэлі Ангеліні ў Twitter. Італьянскі спецыяліст ужо працаваў у турынскім клубе, калі камандай кіраваў Антоніа Контэ. Акрамя таго, Карэра гуляў за „Юве” з 1991-га па 1996 год. Таксама на пасаду галоўнага трэнера прэтэндуе экс-гулец каманды Паола Мантэра, які ўзначальвае маладзёжку (U19) клуба. На дадзены момант трэнерам каманды з’яўляецца Масіміліяна Алегры, пад кіраўніцтвам якога каманда ў сямі стартавых турах у чэмпіянаце Італіі набрала 10 ачкоў і займае восьмае месца.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Аляксандра Сасновіч узнялася на рэкорднае для сябе 29-е месца ў рэйтынгу ВТА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.