Беларускія суддзі будуць працаваць на матчах кваліфікацыйнага раунда ЧЕ
Амін Кургхелі і Юрый Хомчанка абслужаць матчы кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў па футболе ў групе 1.
Artykuł Беларускія суддзі будуць працаваць на матчах кваліфікацыйнага раунда ЧЕ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Гамяльчанін Амін Кургхелі і віцяблянін Юрый Хомчанка абслужаць матчы кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў па футболе ў групе 1 (удзельнікі — Андора, Чэхія, Грэцыя, Швейцарыя), якія пройдуць у швейцарскім Мерэне.
Першая гульня, у якой будуць судзіць беларусы: Чэхія – Андора.
Рэкардсмен НХЛ па колькасці гульняў запар Кіт Яндл завяршыў гульнявую кар’еру
Абаронца „Філадэльфіі” Кіт Яндл у падкасце Spittin Chiclets абвясціў аб завяршэнні кар’еры. 36-гадовы ветэран дэбютаваў у НХЛ у 2006 годзе ў складзе „Фінікса”. Усяго ў лізе Яндл правёў 1109 матчаў і набраў 619 (103+516) ачкоў у складзе „Фінікса”/”Арызоны”, „Нью-Йорк Рэйнджэрс”, „Фларыды” і „Філадэльфіі”. Яндл – рэкардсмен НХЛ па колькасці праведзеных гульняў запар, такіх у яго 989. Усяго ў лізе Яндл правёў 16 сезонаў.
Здэна Хара завершыць кар’еру ў якасці хакеіста «Бостана». 45-гадовы славацкі абаронца падпісаў кантракт з клубам на адзін дзень, каб завяршыць кар’еру як прадстаўнік «Бруінс».
Хара выступаў за „Бостан” на працягу 14 сезонаў у НХЛ. З камандай ён выйграў Кубак Стэнлі ў 2011 годзе. Увогуле славак правёў 24 сезоны ў лізе. Таксама ён гуляў за «Айлендэрс», «Атаву» і «Вашынгтон». У сезоне-2008/09 Хара атрымаў прыз «Норыс Трофі», які ўручаецца найлепшаму абаронцу чэмпіянату НХЛ.
Ілья Усаў запрошаны ў асноўны трэнінг-кэмп „Тампы”
„Тампа” апублікавала спіс гульцоў, выкліканых у галоўны трэніровачны лагер. Усяго ў ростэры 56 гульцоў – 6 брамнікаў, 21 абаронца, 29 форвардаў. У ліку нападнікаў значыцца і беларус Ілля Усаў. Трэнінг-кэмп „Тампы” адкрыецца 21 верасня з медагляду і тэсціравання. Трэніроўкі на лёдзе пачнуцца 22 верасня. Першы таварыскі матч фларыдская каманда правядзе 27 верасня супраць „Караліны”.
Сяргей Ташуеў прызнаны найлепшым трэнерам жніўня
Па выніках галасавання сярод журналістаў беларускіх выданняў, найлепшым трэнерам жніўня „Беларусбанк – Вышэйшай лігі-2022» па футболе становіцца галоўны трэнер салігорскага „Шахцёра” Сяргей Ташуеў. У трох жнівеньскіх матчах гарнякі здабылі тры перамогі над барысаўскім БАТЭ, „Іслаччу” і магілёўскім „Дняпром” з розніцай галоў 10:0.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускія суддзі будуць працаваць на матчах кваліфікацыйнага раунда ЧЕ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.