41 Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2022»
Сёлетні фестываль праходзіць пад лозунгам «Ад крыніц да сучаснасці».
Artykuł 41 Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2022» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння ў Беластоку ў канцэртнай зале Падляшскай Оперы і Філармоніі стартуе 41 міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2022».
Сёлетні фестываль праходзіць пад лозунгам «Ад крыніц да сучаснасці». Сення адбудзецца інаўгурацыйны канцэрт «Украіна і Польшча ў царкоўнай музыцы», – расказвае ініцыятар і дырэктар фестывалю Мікалай Бушко:
-Канцэрт выконвае хор Чанстахоўскай філармоніі, і мы невыпадкова папрасілі, каб гэтую музыку выконваў менавіта польскі хор. Чанстахова – гэта сімвал, там знаходзіцца Цудатворная Ікона Чанстахоўскай Божай Маці. І гэта руская ікона. Інаўгурацыйны канцэрт пачынаем а 18 гадзіне. Уваход вольны, але трэба набыць адмысловую картку ў касе філармоніі на вуліцы Адэскай.
Заўтра, 22 верасня, чакаецца прэзентацыя навейшых фестывальных выданняў, у тым ліку «Альбому 25 гадоў Фонду царкоўная музыка, 1996 -2021 гг.». Пройдуць конкурсныя праслухоўванні, на якіх выступяць апрача Польшчы хоры з 11 краінаў свету. Галаканцэрт і абвяшчэнне вынікаў конкурсу чакаецца 25 верасня ў нядзелю.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 41 Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2022» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.