Палітолаг: Агучаны Расеяй план дзеянняў ва Украіне вельмі небяспечны для Беларусі
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб частковай мабілізацыі. Гэтую падзею абмяркоўваем з палітычным аналітыкам Паўлам Усавым.
Artykuł Палітолаг: Агучаны Расеяй план дзеянняў ва Украіне вельмі небяспечны для Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб частковай мабілізацыі. Гэтую падзею абмяркоўваем з палітычным аналітыкам Паўлам Усавым.
РР: Учора было аб’яўлена, што Пуцін мае выступаць са зваротам. Пасля было невядома, будзе гэтая трансляцыя ці не. Ці не падалося Вам гэтае чаканне крыху дзіўным?
Павел Усаў: Не, гэта другаснае з таго, што адбылося ўчора. А ўчора быў даволі насычаны дзень. Перш за ўсё, расейцы канкрэтна агучылі свой далейшы план дзеянняў ва Украіне. І гэта значна больш небяспечна для Беларусі, чым нават той загад пра частковую мабілізацыю. Гаворка ідзе пра правядзенне рэферэндумаў, якія павінны прайсці з 23 па 27 верасня. І чатыры часткова акупаваныя тэрыторыі Украіны ўвойдуць у склад РФ. Менавіта з гэтай прычыны Пуцін абвесціў частковую мабілізацыю. Бо гэта азначае па факце змену, па-першае, палітычнага фармату вядзення вайны, а таксама стратэгічнага фармату вядзення вайны ва Украіне. Што, безумоўна, адаб’ецца на Беларусі. Бо калі гэтыя тэрыторыі будуць уключаны ў склад Расеі, гэта азначае, што вайна вядзецца ўжо непасрэдна на тэрыторыі РФ. Што ўжо робіць так званую спецаперацыю – не спецыяльнай аперацыяй, а поўнамаштабнай вайной. Умоўна яе можна назваць Трэцяй Айчыннай вайной, якая вядзецца хутчэй ўжо не супраць Украіны, а ўжо супраць калектыўнага Захаду.
Бо сёння ўсе, напэўна, чыталі і слухалі інтэрв’ю Шойгу, які сказаў, што ўкраінскае войска знішчана, страты больш за сто тысяч, а ваюе ўжо натаўскае войска. То бок, гэта ўжо палітычны і прапагандысцкі кантэкст, які мае паказаць, што “мы вайну з Украінай выйгралі, а вось Захад нас трошкі падціскае. Таму нам трэба мабілізавацца”.
У кантэксце таго, што я казаў, у выпадку вядзення вайны на тэрыторыі Расеі, і ўжо ў дачыненні да Расеі, з прычыны ўключэння гэтых тэрыторый у склад РФ, Беларусь ужо будзе непасрэдна абавязана ўключыцца ў гэтую вайну. У якім фармаце, прыйдзецца яшчэ аналізаваць. Але хутчэй за ўсё, гэта не будзе ўжо пасіўная агрэсія, а нейкі актыўны ўдзел з прычыны таго, што Беларусь з’яўляецца састаўной часткай так званай Саюзнай дзяржавы, а таксама падпісала шэраг пагадненняў з РФ адносна вайскова-стратэгічнай супрацы. І па гэтых пагадненнях у выпадку агрэсіі супраць аднаго з чальцоў Саюзнай дзяржавы іншы павінен уключыцца ў абарону агульных інтарэсаў. І вось у гэтым для Беларусі, канешне, і для рэжыму перш за ўсё, сур’ёзны выклік, бо прыйдзецца праводзіць такую ж самую мабілізацыю. І для Лукашэнкі ўжо самагубства высылаць беларусаў кудысьці на далёкі фронт у Данбас ці адчыняць свой новы фронт.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Палітолаг: Агучаны Расеяй план дзеянняў ва Украіне вельмі небяспечны для Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.