Футбалісты зборнай Беларусі згуляюць з Казахстанам у Лізе нацый
У матчы 5-га тура 3-й групы (ліга С) беларускія футбалісты згуляюць у Астане з камандай Казахстана. З казахстанскай сталіцы беларусы возьмуць курс на сербскі горад Бачка-Топала і там 25 верасня правядуць апошні паядынак груповага этапу супраць каманды Славакіі.