Валанцёры дапамогуць пажылым людзям з дастаўкай прадуктаў з сельгаскірмашоў
Толькі ў Мінску на мінулым тыдні на такіх кірмашах працавала 120 валанцёраў. У сталіцы ўжо сфарміравана каманда дабравольцаў на бліжэйшыя выхадныя. Моладзь будзе працаваць на дзевяці раённых і гарадской пляцоўцы, якая разгорнецца каля "Чыжоўка-Арэны".