У Малдове ўдзельнікі антыўрадавай акцыі паставілі намёты каля прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі
Прыхільнікі прарасейскай партыі зьбеглага бізнэсоўца правялі 25 верасьня каля афіцыйнай рэзыдэнцыі прэзыдэнткі Малдовы ў Кішынёве акцыю пратэсту, у якой прынялі ўдзел тысячы людзей. Удзельнікі пратэсту скардзіліся на рост цэнаў, у прыватнасьці на газ, і патрабавалі датэрміновых выбараў.