ЗША: ужываньне ядзернай зброі ва Ўкраіне будзе мець для Расеі катастрафічныя наступствы
Дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван заявіў у нядзелю, што Масква сутыкнецца з «катастрафічнымі наступствамі», калі прыменіць ядзерную зброю супраць Украіны, бо Злучаныя Штаты гатовыя рашуча адказаць на такі крок.