Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Прэм’ер-міністрам Італіі ўпершыню можа стаць жанчына

Прэм’ер-міністрам Італіі ўпершыню можа стаць жанчына

На выбарах у парлямэнт Італіі лідзіруюць правыя партыі. Паводле папярэдніх зьвестак, на якія спасылаецца DW, правая нацыяналістычная кааліцыя набрала 43,3% галасоў.

У нядзелю, 25 верасьня, у Італіі адбыліся датэрміновыя выбары ў парлямэнт. Выбарчыя ўчасткі закрыліся а 23.00. Выбары праходзілі ў Палату дэпутатаў і Сэнат. Як зазначае агенцтва AFP, яны могуць стаць гістарычнымі. Выбаршчыкі павінны былі вызначыць, ці зьявіцца ў краіне ўпершыню з часоў Другой сусьветнай вайны ўрад правых нацыяналістычных сіл.

Паводле папярэдніх дадзеных, якія прыводзіць дзяржаўная тэлекампанія Rai, правыя сілы сабралі 43,3% галасоў — у адпаведнасьці з італьянскім выбарчым заканадаўствам, пры зьмешаных выбарах гэта дазваляе атрымаць абсалютную большасьць у парлямэнце.

Першыя даныя па выніках галасаваньня паказалі, што лідзіруе партыя «Браты Італіі», якая набрала 24,6 працэнта. Яе лідэр — 45-гадовая Джорджа Мэлёні — можа ўзначаліць кааліцыйны ўрад.

Чакаецца, што ў яго таксама ўвойдуць партыі «Ліга» на чале з Матэа Сальвіні і «Наперад, Італія» былога прэм’ер-міністра Сільвіё Бэрлюсконі, якія атрымалі, паводле папярэдніх зьвестак, 8,5 і 8% галасоў адпаведна. Паводле разьлікаў тэлекампаніі Rai саюз правацэнтрысцкіх сіл атрымае ад 227 да 257 з чатырохсот месцаў у Палаце дэпутатаў і ад 111 да 131 месца з двухсот у Сэнаце.

Левая «Дэмакратычная партыя» Энрыка Леты, паводле папярэдніх зьвестак, набрала 19,4% галасоў, папулісцкі рух «Пяць зорак» — 16,5%.

Яўка ў параўнаньні з папярэднімі ўсеагульнымі выбарамі ў Італіі істотна зьнізілася. Паводле дадзеных італьянскага міністэрства ўнутраных спраў, паводле стану на вечар 25 верасьня яна склала 50 працэнтаў.

Мэлёні можа стаць першай жанчынай-прэм’ерам у Італіі.

Калі па выніках выбараў партыя «Браты Італіі» атрымае перамогу, яе лідэр Джорджа Мэлёні стане першай жанчынай на пасадзе прэм’ера ў гісторыі Італіі. Мэлёні называе сябе прыхільніцай NATO і падтрымлівае санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі за ўварваньне ва Ўкраіну.

«Браты Італіі» прытрымліваецца правакансэрватыўных нацыяналістычных поглядаў. Адна зь яе партый-папярэдніц была нэафашысцкай. Ультраправая партыя «Ліга» (раней «Ліга Поўначы») і правацэнтрысцкая «Наперад, Італія» вядомыя цеснымі сувязямі з Крамлём.

Верагодны новы прэм’ер-міністар Італіі, паводле Reuters, абяцае падтрымаць пазыцыю Захаду па Ўкраіне.

Нават калі вынік будзе адназначным, наступны ўрад наўрад ці пачне працаваць раней за канец кастрычніка, паколькі новы парлямэнт зьбярэцца не раней за 13 кастрычніка.

Новаму прэм’ер-міністру давядзецца сутыкнуцца з шэрагам праблем, у прыватнасьці, з ростам цэн на энэрганосьбіты.

Афіцыйныя вынікі парлямэнцкіх выбараў у Італіі будуць абвешчаныя сёньня, 26 верасьня.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

"Цифровые технологии": мужчина напал на Щельцина по команде своей спутницы

Полностью выгоревший автокран в Москве попал на видео

Это и есть ответ Путина Вашингтону? – появление русского флота и авиации у берегов США

Вакцине от рака установили сроки // Что известно о разработке российского препарата

Музыкальные новости

Армянские ковры Арцаха (Карабаха) с уникальным орнаментом представлены как «генетический код» Азербайджана - сайт monumentwatch

Новости и Культура, Дети и Россия: кукольный Театр Ульгэр выступил в Улан-Улан-Удэ в Этнографическом музее народов Забайкалья перед детьми и родителями в семейный праздник

«В девять лет я уже был очень любвеобильным». Актер Михаил Богдасаров вспомнил детство в шоу «Вкусно с Анфисой Чеховой» на ТВ-3  

Из Якутии на Олимпиаду: Эксперты оценили вклад игр «Дети Азии» в большой спорт

Новости России

Полностью выгоревший автокран в Москве попал на видео

Ушла из жизни заслуженная артистка России Галина Свербилова

"Цифровые технологии": мужчина напал на Щельцина по команде своей спутницы

Автостат: наиболее распространенным кроссовером в Москве является Nissan X-Trail

Экология в России и мире

Фонд «Восход» выпустил на «Атомайз» первые в России венчурные ЦФА

Немцы решили элегантно кинуть турецкие отели: гостиницы Анталии уже в шоке и угрожают массовыми удержанием туристов

Уникальный интерактивный проект Ставропольской психиатрической больницы на выставке-форуме «Россия»

Жители Барнаула помогут сделать родной город чище

Спорт в России и мире

Ига Свентек в четвертый раз выиграла Открытый чемпионат Франции по теннису

Свёнтек сравнялась с Шараповой по победам на турнирах Большого шлема

Калинская поддержала Синнера после поражения на "Ролан Гаррос"

Экс первая ракетка мира Виландер оценил шансы Паолини на победу в финале «Ролан Гаррос»

Moscow.media

SURREAL NAMIBIA

Российский астроном рассказал о редком солнечном событии

«Автодор» – к концу 2025 года скоростными дорогами госкомпании будет охвачена половина населения России

В Забайкалье пятерых мигрантов задержали за групповое изнасилование девочки-подростка







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *