У Іркуцкай вобласьці Расеі стралялі ў начальніка прызыўной камісіі. ВІДЭА
Мабілізацыя, аб’яўленая прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, выклікала шмат пратэстаў сярод насельніцтва Расеі. Да падпалаў вайскаматаў у шэрагу гарадоў і адкрытага супрацьстаяньня з паліцыяй у Дагестане дадаўся замах на начальніка прызыўной камісіі.