Беларускія велагоншчыкі выйгралі два медалі на міжнародным турніры ў Адыгеі
У заключны дзень спаборніцтваў спартсмены выяўлялі лепшых у групавой гонцы на 170 км. Першым фінішную рысу перасек прадстаўнік Расіі Пётр Рыкуноў, серабро і бронзу адпаведна заваявалі Яўген Собаль і Сяргей Шаўчэнка з веласіпеднага клуба "Мінск".