Анатоль Лябедзька: Мікалая прывезлі на Валадарку з сінімі нагамі
Палітык Анатоль Лябедзька ў Фэйсбуку паведаміў, што старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову блакуюць ліставанне — ад яго амаль не даходзяць лісты.
Artykuł Анатоль Лябедзька: Мікалая прывезлі на Валадарку з сінімі нагамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітык Анатоль Лябедзька ў Фэйсбуку паведаміў, што старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову блакуюць ліставанне — ад яго амаль не даходзяць лісты.
Акрамя гэтага, па словах Лябедзькі, палітвязня збілі на Акрэсціна, таму на Валадарку яго прывезлі з „сінімі нагамі”. Паведамяецца, што на гэтым тыдні справу Казлова перадаюць у пракуратуру. Хутка можа адбыцца суд.
Нагадаем, у жніўні 2021 года Казлова асудзілі да трох месяцаў арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады. Быў зноў затрыманы 27 ліпеня. Хутка стала вядома, што супраць Мікалая Казлова распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК.
Вы можаце падтрымаць Мікалая тэлеграмамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Мікалай Георгіевіч Казлоў
Artykuł Анатоль Лябедзька: Мікалая прывезлі на Валадарку з сінімі нагамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.