Павел Латушка: Гэты будынак адшукаў я, а цяпер праініцыяваў, каб ён аказаўся на вуліцы Вольнай Беларусі
Сярод іншага Павел Латушка пракаментаваў перайменаванне вуліцы Электрычнай у вуліцу Вольнай Беларусі.
Artykuł Павел Латушка: Гэты будынак адшукаў я, а цяпер праініцыяваў, каб ён аказаўся на вуліцы Вольнай Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Госць Рацыі – намеснік кіраўніка пераходнага аб’яднанага кабінету і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
РР: У Беластоку сёння частку вуліцы Электрычнай перайменавалі ў вуліцу Вольнай Беларусі. Менавіта там знаходзіцца беларускі кансулят. Здаецца, вы працавалі ў консульстве на Электрычнай?
Павел Латушка: Не, не зусім так. Гэта сапраўды добрая навіна. Вельмі прыемна, што я таксама трошкі прычыніўся да гэтай ініцыятывы. Калі, на жаль, пачалася вайна, і калі пазней адбываліся ў Беластоку акцыі пратэсту супраць вайны, прэзідэнт горада Беластоку апублікаваў твіт і публічна прапанаваў перайменаваць вуліцу Электрычную ў вуліцу Вольнай Украіны. Я пазваніў яму і прапанаваў усё ж такі падумаць, каб гэта была вуліца і Вольнай Украіны, і вуліца Вольнай Беларусі, з улікам таго, што там знаходзіцца генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку. Ён пагадзіўся. І вельмі важна, што сёння рада Беластоку прыняла такое рашэнне. І вуліца Электрычная будзе называцца вуліцай Вольнай Беларусі. І з’явіцца ў Беластоку скрыжаванне Вольная Украіна.
Дарэчы, згадаю вам гісторыю, што калі працаваў яшчэ консулам у Беластоку у 2000 годзе. Менавіта мне прыйшлося знайсці гэты будынак, дзе зараз месціцца генеральнае консульства. Пазней, у 2003-м, у якасці амбасадара Беларусі я адкрываў гэты будынак для наведвальнікаў, афіцыйная ўрачыстасць была. Ну а вось зараз стаў тым, хто праініцыяваў, каб консульства ў Беластоку знаходзілася на вуліцы Вольнай Беларусі.
РР: А ці памятаеце, дзе тады быў кансулят увогуле?
Павел Латушка: На Варынскага, 4. Гэта была трохпакаёвая кватэра на першым паверсе. Зразумела, што там не хапала памяшкання, было шмат наведнікаў. Таму мы шукалі іншае памяшканне. І вось у 2000 годзе мне ўдалося яго знайсці. Раней гэта была каталіцкая плябанія. Тады мне вельмі спадабаўся гэты будынак. У 2003 годзе адбыўся акт афармення. Будынак быў набыты ва ўласнасць дзяржавай Беларусь. І было афіцыйна адкрыта генеральнае консульства ў гэтым будынку.
Цалкам размова:
Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя.
Artykuł Павел Латушка: Гэты будынак адшукаў я, а цяпер праініцыяваў, каб ён аказаўся на вуліцы Вольнай Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.