Рагачоўскі «Днепр» скончыў сезон у Д3 без набраных ачкоў
Пры гэтым у «Дняпра» 7 забітых мячоў пры 194 прапушчаных.
Artykuł Рагачоўскі «Днепр» скончыў сезон у Д3 без набраных ачкоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Рагачоўскі „Днепр”, які выступаў у дывізіёне Гомельскай вобласці, завяршыў сезон у другой лізе без набраных ачкоў.
На апошні матч у дывізіёне супраць «ДЮСШ-Ветка» каманда з Рагачова нават не паехала. Дняпроўцы з’яўляюцца адзінай камандай, якая не выйграла ніводнага матчу ў Трэцім дывізіёне. Пры гэтым у «Дняпра» 7 забітых мячоў пры 194 прапушчаных.
УЕФА будзе бясплатна забяспечваць нацыянальную і моладзевую зборныя Беларусі экіпіроўкай
УЕФА будзе бясплатна забяспечваць нацыянальную і моладзевую зборныя Беларусі экіпіроўкай у 2022-2026 гадах у рамках праграмы па падтрымцы малых і сярэдніх федэрацый. UEFA Kit Assistance Scheme імкнецца дапамагчы малым і сярэднім нацыянальным футбольным асацыяцыям, якія не валодаюць дастатковай перагаворнай сілай пры заключэнні кантрактаў з пастаўшчыкамі экіпіроўкі. У праграме ўдзельнічаюць федэрацыі футбола Андоры, Беларусі, Казахстана, Кіпра, Фарэрскіх Астравоў, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты і Сан-Марына.
Жаночая зборная ЗША ўстанавіла рэкорд па рэзультатыўнасці ў гісторыі ЧС па баскетболе
Жаночая зборная ЗША ўстанавіла рэкорд у гісторыі чэмпіянату свету па баскетболе. Гэта адбылося пасля перамогі амерыканскіх баскетбалістак у матчы з нацыянальнай камандай Паўднёвай Карэі з лікам 145:69. Раней ні адна каманда не набірала ў адной сустрэчы такую колькасць ачкоў. Папярэдні рэкорд належаў зборнай Бразіліі – у 1990 годзе бразільянкі набралі 143 ачкі.
Карлас Алькарас лідыруе, Ілля Івашка апусціўся на 71 месца
У абноўленым рэйтынгу АТП працягвае лідыраваць іспанец Карлас Алькарас. У першай дзесятцы адбылася адна змена — італьянец Янік Сінер падняўся з 11-га на 10-е месца, выцесніўшы з топ-10 паляка Хуберта Хуркача. Найлепшы з беларусаў Ілля Івашка страціў 12 пазіцый і апусціўся на 71 месца.
У абноўленым рэйтынгу ВТА беларуска Арына Сабаленка паднялася на адну пазіцыю і займае шостае месца. Узначальвае рэйтынг, як і раней, 21-гадовая полька Іга Свентэк.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Рагачоўскі «Днепр» скончыў сезон у Д3 без набраных ачкоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.