У Вільні прэзентуюць анталогію беларускай паэзіі «Baltai raudonai baltai»
У аўторак, 27 верасня, рэдакцыя часопіса «Metai» сумесна з «Bazilisko ambasada» прэзентуе толькі што выдадзеную анталогію сучаснай беларускай паэзіі «Baltai raudonai baltai» («Белыя чырвоныя белыя»).
Artykuł У Вільні прэзентуюць анталогію беларускай паэзіі «Baltai raudonai baltai» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У аўторак, 27 верасня, рэдакцыя часопіса «Metai» сумесна з «Bazilisko ambasada» прэзентуе толькі што выдадзеную анталогію сучаснай беларускай паэзіі «Baltai raudonai baltai» («Белыя чырвоныя белыя») і апошні нумар часопіса «Metai», прысвечаны беларускай літаратуры (нумар 8-9).
Дата: 27 верасня
Час: 18.30 (час мясцовы)
Месца: кнігарня «Mint Vinetu», Šv. Ignoto g. 16, Вільня
У прэзентацыі бяруць удзел:
Антанас Шымкус, галоўны рэдактар часопіса «Metai»;
укладальнікі анталогіі «Baltai raudonai baltai», перакладчыкі Марыюс Бурокас і Вітас Дэкшніс;
беларуская паэтка, журналістка Сабіна Брыло;
выдавец, паэт, перакладчык Дамінікас Наркунас.
Уваход вольны!
Artykuł У Вільні прэзентуюць анталогію беларускай паэзіі «Baltai raudonai baltai» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.