Лукашэнка звольніў і прызначыў шэраг суддзяў
Ад пасад вызвалены 28 суддзяў, з іх пяць - па ўласным жаданні.
Artykuł Лукашэнка звольніў і прызначыў шэраг суддзяў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
26 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб звальненні і прызначэнні суддзяў, паведамляе яго прэс-служба.
Леанід Маскаленка вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага суда ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Мікалай Бакуноў прызначаны першым намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суда, Алена Хацько і Аляксандра Раманава – намеснікамі старшыняў Берасцейскага і Магілёўскага абласных судоў адпаведна.
Ад пасад вызвалены 28 суддзяў, з іх пяць – па ўласным жаданні.
Таксама падпісаны ўказ аб прысваенні кваліфікацыйных класаў суддзям.
Artykuł Лукашэнка звольніў і прызначыў шэраг суддзяў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.