МУС Літвы хоча скасаваць дамовы з беларускімі калегамі
Аб гэтым на пасяджэнні дзяржсавета абароны заявіла кіраўнік МУС суседняй краіны Агне Білатайце.
Artykuł МУС Літвы хоча скасаваць дамовы з беларускімі калегамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Міністэрства ўнутраных спраў Літвы прапануе скасаваць пагадненні з МУС Беларусі. Аб гэтым на пасяджэнні дзяржсавета абароны заявіла кіраўнік МУС суседняй краіны Агне Білатайце.
Размова ідзе аб міжнародных і міжведамасных пагадненнях з Беларуссю, якія заключаны ў сферах, што ўваходзяць у кампетэнцыю літоўскага МУС. У прэс-рэлізе пагадненні не канкрэтызуюцца, аднак міністэрства ўнутраных спраў у Літве адказвае не толькі за ахову правапарадку, але і за дзяржаўную мяжу.
«Беларускі рэжым не перастае выкарыстоўваць мігрантаў як інструмент палітычнага ціску, а беларускія чыноўнікі сваімі актыўнымі дзеяннямі садзейнічаюць арганізацыі нелегальнага міграцыйнага крызісу і разбурэнню фізічнага бар’ера. Паколькі Беларусь парушае прынцыпы міжнароднага права і не выконвае двухбаковыя пагадненні, яны губляюць сэнс, і мы прапануем іх скасаваць», – прыводзяцца словы Білатайце.
Яна таксама заявіла, што падтрымка арміі і іншых дзяржструктур застанецца запатрабаванай літоўскімі пагранічнікамі, бо рызыка буйных інцыдэнтаў на мяжы застаецца высокай.
Artykuł МУС Літвы хоча скасаваць дамовы з беларускімі калегамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.