Што Ціханоўская хацела сказаць Макею. Франак Вячорка расказаў пра візыт на Генасамблею ААН
Сьвятлана Ціханоўская вярнулася зь Нью-Ёрку, дзе прыняла ўдзел у Генасамблеі ААН. У інтэрвію Свабодзе яе дарадца Франак Вячорка расказаў пра сустрэчы ў ЗША і патлумачыў, чаму спробы кіраўніка МЗС Беларусі Ўладзімера Макея наладзіць адносіны з прадстаўніамі краін Захаду не прынясуць плёну.