Эўрапейскі дзень моваў vs „русскій міръ“
26 верасьня — Эўрапейскі дзень моваў. Ажно два словы ў назьве сьвята робяць яго непрымальным для насельнікаў уладных палацаў у Менску: па-першае, Эўропа, а па-другое — „мовы“ ў множным ліку. У прасторы „русского міра“ мова, дакладней „язык“, толькі адзін.