Фінляндыя хоча пабудаваць агароджу на мяжы з Расеяй
Працягласць фінска-расейскай граніцы складае каля 1300 км, але пагранічнікі хочуць паставіць агароджу толькі ў небяспечных зонах каля пунктаў пропуску агульнай працягласцю 130-260 км.
Artykuł Фінляндыя хоча пабудаваць агароджу на мяжы з Расеяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Фінская памежная служба прапануе пабудаваць агароджу на мяжы з Расеяй, тлумачачы гэта сітуацыяй, якая змяняецца, з бяспекай у Фінляндыі.
Працягласць фінска-расейскай граніцы складае каля 1300 км, але пагранічнікі хочуць паставіць агароджу толькі ў небяспечных зонах каля пунктаў пропуску агульнай працягласцю 130-260 км.
Памежная служба адзначае, што плот неабходны ва ўмовах масавага ўезду замежнікаў у краіну і будзе служыць агароджай і элементам стрымлівання натоўпаў людзей.
Пагранічнікі гатовы пачаць будаўніцтва ўжо сёлета і завяршыць яго на працягу 3-4 гадоў, але рашэнне аб будаўніцтве павінна быць прынята на палітычным узроўні. Арыентыровачны кошт будаўніцтва – сотні мільёнаў еўра.
Artykuł Фінляндыя хоча пабудаваць агароджу на мяжы з Расеяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.