Рэпрэсіі ў Беларусі — у цэнтры ўвагі Канфэрэнцыі АБСЭ аб чалавечым вымярэньні
У Варшаве з 26 верасьня па 7 кастрычніка праходзіць штогадовая Канфэрэнцыя АБСЭ аб чалавечым вымярэньні — найбуйнейшая ў Эўропе канфэрэнцыя аб правах чалавека і дэмакратыі. Беларускія праваабаронцы зьвярнулі ўвагу калег на тое, што рэпрэсіі ў Беларусі яшчэ больш узмацніліся.