Беларускія веласіпедысты ўдала стартавалі на міжнародным турніры ў Омску
Пасля двух дзён турніру ў актыве нашых веласіпедыстаў 10 медалёў. Па тры ўзнагароды спаборніцтваў сярод спартсменак не старэйшых за 18 гадоў заваявалі юніёркі Паліна Конрад (2 залатыя і 1 сярэбраная ўзнагарода), Аліна Кароткіна (1 залатая, 2 сярэбраныя) і Ксенія Шынкарэнка (3 бронзы).