Раман Світан: Беларусь прымае мабілізаваных з Расеі, каб самой не ўступаць у вайну
Паводле эксперта, размяшчэнне расейскіх мабілізаваных у Беларусі – гэта максімум, які гатовы выканаць рэжым Лукашэнкі.
Artykuł Раман Світан: Беларусь прымае мабілізаваных з Расеі, каб самой не ўступаць у вайну pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Расея пачала размяшчаць у Беларусі 20 тысяч сваіх мабілізаваных для далейшага ўдзелу ў вайне з Украінай.
Сітуацыю прагназуе палкоўнік ЗСУ ў адстаўцы Раман Світан:
– Пляцоўкі для іх размяшчэння, і ў асноўным для іх двух-трохтыднёвай падрыхтоўкі. Будуць падрыхтоўваць гэтых чмобікаў на беларускіх палігонах, і што самае цікавае – з беларускімі інструктарамі і на беларускай тэхніцы. Прычым я так разумею, што беларуская тэхніка можа быць перададзена гэтым расейскім чмобікам для выканання нейкіх задач, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
Паводле эксперта, размяшчэнне расейскіх мабілізаваных у Беларусі і правядзенне іх інструктажу – гэта максімум, які гатовы выканаць рэжым Лукашэнкі, каб не дапусціць прамога ўступлення войскаў Беларусі на тэрыторыю Украіны.
Фота Рамана Світан
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Раман Світан: Беларусь прымае мабілізаваных з Расеі, каб самой не ўступаць у вайну pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.