У Берасці палітвязня Сальмановіча абвінавацілі ў «тэрарызме» і пакаралі вялікім тэрмінам
![У Берасці палітвязня Сальмановіча абвінавацілі ў «тэрарызме» і пакаралі вялікім тэрмінам](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/дзяніс-сальмановіч.jpg)
Берасцейскі абласны суд вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча.
Artykuł У Берасці палітвязня Сальмановіча абвінавацілі ў «тэрарызме» і пакаралі вялікім тэрмінам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Берасцейскі абласны суд вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%96%D1%81-%D1%81%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87.jpg)
Яго абвінавацілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна»:
арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці
арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
распальванне сацыяльнай варожасці;
экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім;
і заклікі да санкцый.
Судовы працэс, які пачаўся 20 верасня, вёў суддзя Мікалай Лешчанка. Дзяніса Сальмановіча ўзялі пад варту 4 кастрычніка мінулага года па абвінавачванні ў спрыянні ў тэрарызме і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Дзяніса сілавікі называлі «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кіберпартызан» і «Супраціву».
Суд прызнаў Дзяніса Сальмановіча вінаватым і па сукупнасці абвінавачанняў прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на 10 год ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 6 400 рублёў. Сальмановіча яшчэ чакае разгляд грамадзянскага пазову на суму 33 000 рублёў за нібыта перакрыццё дарог.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Берасці палітвязня Сальмановіча абвінавацілі ў «тэрарызме» і пакаралі вялікім тэрмінам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.