Беларускі праваабарончы цэнтр „Вясна” атрымаў прэмію ад фонду Джорджа Клуні
Прэмію прымала Аліна Стэфановіч - жонка палітвязня праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча.
Artykuł Беларускі праваабарончы цэнтр „Вясна” атрымаў прэмію ад фонду Джорджа Клуні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Праваабарончы цэнтр „Вясна” атрымаў прэмію The Albie Awards 2022, заснаваную фондам „Клуні за справядлівасць”.
Беларускіх праваабаронцаў адзначылі ў намінацыі „Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі”.
– Гэтыя людзі трапілі ў турму, таму што верылі настолькі цвёрда, змагаліся за незалежнасць, змагаліся за дэмакратыю. Яны сапраўдныя героі, – сказаў Джордж Клуні ў эфіры тэлеканала CBS напярэдадні ўручэння прэміі.
Прэмію прымала Аліна Стэфановіч – жонка палітвязня праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча. Яна нагадала: за дэмакратыю ў Беларусі праваабаронцы змагаюцца больш за дваццаць гадоў. Яна таксама зачытала ліст ад мужа Валянціна, які ён напісаў для цырымоніі. У ім палітвязень распавёў, што ўжо больш за год знаходзіцца «ў падвалах змрочнай 200-гадовай турмы ў цэнтры сталіцы», у якой «у розныя часы ўтрымліваліся палітвязні рускага царызму, вязні нацызму, ахвяры сталінскага тэрору, палітвязні лукашэнкаўскага рэжыму». Тысячы палітвязняў утрымліваюцца ў турмах, тысячы звычайных грамадзян: мужчын і жанчын, студэнтаў і пенсіянераў, журналістаў і праваабаронцаў – пазбаўленыя волі толькі за тое, што выказалі сваё меркаванне, патрабавалі справядлівых выбараў, выконвалі свой журналісцкі абавязак і аб’ектыўна асвятлялі тое, што адбываецца ў краіне, адзначыў Валянцін Стэфановіч.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com/alina.stefanovic
Artykuł Беларускі праваабарончы цэнтр „Вясна” атрымаў прэмію ад фонду Джорджа Клуні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.